Зяленскі выступіў у ААН і абвінаваціў РФ у забойствах мірных грамадзян Украіны

Зяленскі выступіў у ААН і абвінаваціў РФ у забойствах мірных грамадзян Украіны

5 красавіка на Саўбезе ААН разглядалася сітуацыя ва Украіне, а менавіта — зверствы расійскіх вайскоўцаў супраць мірнага насельніцтва. Генсек ААН Антоніу Гутэрыш сказаў, што ён ніколі не забудзе фотаздымкаў мёртвых целаў у Бучы. Ён шакаваны доказамі і іншых вайсковых злачынстваў, якія маглі здзейсніць расіяне ва Украіне.

На пасяджэнні па відэасувязі выступіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён абвінаваціў РФ у забойствах, згвалтаваннях мірных грамадзян Украіны. "Цяжка знайсці такое вайсковае злачынства, якое б акупанты там не здзейснілі, гаварыў Зяленскі. — Расійскія вайскоўцы шукалі і мэтанакіравана забівалі кожнага, хто служыў нашай дзяржаве... Яны забівалі цэлыя сем'і — дарослых і дзяцей".

Украінскі прэзідэнт заявіў, што Расія, у тым ліку і праз прапаганду, свядома распальвае войны і нацыянальную нянавісць.

Пасля выступу Зяленскага ўдзельнікам пасяджэння быў паказаны відэаролік з шакуючымі кадрамі з Бучы і іншых украінскіх гарадоў.

Прадстаўнік Расіі ў ААН традыцыйна абвінаваціў у катаваннях і забойствах "украінскіх нацыстаў". РФ не прызнае, што яе вайскоўцы здзяйснялі ва Украіне вайсковыя злачынствы.

Уладзімір Зяленскі прапанаваў распусціць Саўбез ААН, калі ён нічога не можа зрабіць для міра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі