Зяленскі за рулём Tesla заклікаў украінцаў не галасаваць за аферыстаў (відэа)

Зяленскі за рулём Tesla заклікаў украінцаў не галасаваць за аферыстаў (відэа)

Уладзімір Зяленскі за рулём электрамабіля Tesla заклікаў украінцаў быць уважлівымі і не галасаваць за аферыстаў. Чарговы відэазварот прэзідэнта Украіны прысвечаны будучым парламенцкім выбарам (яны адбудуцца 21 ліпеня). Зяленскі выказаў упэўненасць, што партыя, да якой ён "добра адносіцца" ("Слуга народу", лідар рэйтынгу), пераможа на выбарах і тады ўдасца "стварыць нармальны парламент і ўрад прафесіяналаў". Аднак, каб гэта адбылося, трэба не прагаласаваць за махляроў, якія ствараюць структуры, назвы якіх сугучныя з назвай "Слугі народу", адзначае прэзідэнт (назву ён не называе, паколькі гэта была б агітацыя).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі