Зяленскі заявіў, што ў Марыупалі загінулі дзясяткі тысяч чалавек
11 красавіка Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Марыупалі загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Прагучала гэта падчас выступу на відэасувязі перад парламентам Паўдёвай Карэі. Раней гаворка ішла пра тысячы загінулых.
Па словах украінскага прэзідэнта, расіяне хочуць зрабіць украінскі Марыупаль "паказальна знішчаным горадам". Горад разбураны, у ім вялізныя ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Зяленскі падкрэсліў, што "нягледзячы на гэта, расіяне не спыняюць наступальную аперацыю".
Марыупаль знаходзіцца ў акружэнні расійскіх войскаў другі месяц. Украінскія падраздзяленні працягваюць трымаць абарону, нягледзячы на цяжкія ўмовы. З горада не змагла выехаць значная частка жыхароў. Па некаторых ацэнках, каля ста тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.