Зяленскі звольніў кіраўніка СБУ і генпракурора

Зяленскі звольніў кіраўніка СБУ і генпракурора

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў генпракурора Ірыну Венедыктаву і кіраўніка Службы бяспекі Украіны Івана Баканава, перадае hromadske.ua. 

Выканаўцам абавязкаў генпракурора стаў Аляксей Сіманенка. Ад сакавіка 2020 года ён займаў пасаду намесніка генпракурора.

Прычына звальнення Венедыктавай ва ўказе Зяленскага не адзначаная. А вось Баканаў звольнены ў адпаведнасці з артыкулам 47 дысцыплінарнага Статута Узброеных Сіл Украіны. Там гаворыцца пра невыкананне або неналежнае выкананне службовых абавязкаў, што прывяло да чалавечых ахвяр або іншых цяжкіх наступстваў ці стварыла пагрозу надыходу такіх наступстваў. 

Асобнага ўказа аб прызначэнні выканаўцы абавязкаў кіраўніка СБУ Зяленскі не выдаў. Першым намеснікам начальніка СБУ з'яўляецца Васіль Малюк.

Увечары 17 ліпеня Зяленскі патлумачыў сваё рашэнне вялікай колькасцю крымінальных спраў аб дзяржаўнай здрадзе і калабарацыянізме сярод работнікаў праваахоўных органаў, што "ставіць сур'ёзныя пытанні да кіраўнікоў". Па яго словах, ужо зарэгістравана 651 крымінальная справа аб дзяржаўнай здрадзе і калабарацыйнай дзейнасці работнікаў праваахоўных органаў, а ў 198 справах ужо абвясцілі падазрэнні. Больш за 60 работнікаў органаў пракуратуры і СБУ, як адзначыў украінскі прэзідэнт, засталіся на акупаванай тэрыторыі і працуюць супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі