Фота і відэа падрыву моста з расколінай над Прыпяццю
З'явілася фота, як узрываюць мост з расколінай над Прыпяццю ў Жыткавіцкім раёне. Здымкі ўражваюць — аварыйны ўчастак узляцеў на паветра. Для гэтага спатрэбілася больш за тону выбухоўкі, інфармуе прэс-служба МНС.
Расколіну ў мосце выявілі ў снежні 2017 года. Мост закрылі для транспарту, а потым і для пешаходаў. На яго рамонт адвялі год.
На час рамонту моста дзейнічае паромная і пантонная пераправа праз Прыпяць.
Фота: 112.by