З’явілася відэа моманту выбуху ў Харкаве

Мужчына з дзіцем і жонкай прагульваўся ў цэнтры Харкава і вырашыў зняць на тэлефон шэсце. Ён пачаў здымаць, а праз паўхвіліны адбыўся выбух.

Нагадаем, у Харкаве 22 лютага падчас Марша еднасці адбыўся выбух. СБУ кваліфікавала яго як тэракт і ўвяла ў Харкаве антытэрарыстычную аперацыю. Паводле розных звестак, загінулі два ці тры чалавекі, адзін з іх міліцыянт. Каля 15 чалавек пацярпелі. СБУ паведаміла, што затрымала чатырох чалавек, якія могуць быць датычныя да выбуху.

Акцыя ў Харкаве праходзіла ў гадавіну расстрэлу Нябеснай сотні і ўцёкаў Віктара Януковіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі