З'явілася відэа з караблём "Мінск" пасля ракетнага ўдару ў Севастопалі
Такім быў вялікі дэсантны карабель "Мінск" да ўкраінскай атакі
З'явілася відэа з расійскім вялікім дэсантным караблём "Мінск" пасля ракетнага ўдару ў акупаваным Севастопалі. Ён атрымаў значныя пашкоджанні. Эксперты лічаць, што карабель можна лічыць ліквідаваным.
Уначы 13 верасня ракетамі быў атакаваны марскі завод, на якім рамантавалі вялікі дэсантны карабель "Мінск" і дызель-электрычную падводную лодку "Растоў-на-Доне". Мяркуецца, што падчас атакі ўкраінцамі выкарыстоўваліся крылатыя ракеты з Вялікабрытаніі Storm Shadow.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.