З'явіўся рэйтынг самых гаваркіх і інтэрнэт-актыўных беларускіх ВНУ

З'явіўся рэйтынг самых гаваркіх і інтэрнэт-актыўных беларускіх ВНУ

З'явіўся рэйтынг самых гаваркіх і інтэрнэт-актыўных беларускіх ВНУ. Яго склаў аператар сотавай сувязі velcom. Было зроблена параўнанне выкарыстання галасавога і інтэрнэт-трафіка ў вышэйшых навучальных установах Беларусі ў верасні і ў сакавіку, найбольш актыўных месяцах навучальнага года, інфармуе БЕЛТА.

Лідарам топ-5 стаў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе дынаміка выкарыстання перадачы дадзеных ў першым месяцы восені перавысіла ў тры разы паказчык першага месяца вясны. На другім месцы Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, на трэцім — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна. У пяцёрку таксама трапілі Баранавіцкі дзяржуніверсітэт і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

А самым "гаваркім" апынуўся Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У верасні галасавы трафік у яго сценах павялічыўся больш чым у 2 разы. На другі і трэцім месцах — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

З'явіўся рэйтынг самых гаваркіх і інтэрнэт-актыўных беларускіх ВНУ

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі