1 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

1 лістапада ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 1 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0517 да 2,0539 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,2898 да 2,2916 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2094 беларускага рубля (у чацвер — 3,2145).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі