1 студзеня 2017 года суткі зробяць на секунду даўжэй

1 студзеня 2017 года суткі зробяць на секунду даўжэй

“Лішнюю” секунду дададуць у ноч з 31 снежня 2016 года на 1 студзеня 2017 года. Гэта адбудзецца пасля 23 гадзін 59 хвілі 59 секунд па сусветным каардынаваным часе (UTC). Такое рашэнне прыняла Міжнародная служба вярчэння Зямлі. У Беларусі карэктаванне адбудзецца 1 студзеня ў 2:59:59.

Час у сутках карэктуюць, каб скараціць розніцу паміж агульнапрынятым памерам сутак, які роўны 86 400 секундам і рэальным часам абароту Зямлі вакол сваёй восі, які можа адрознівацца ў залежнасці ад года.

Без падобных змяненняў толькі за апошнія 40 гадоў такое разыходжанне склала б больш за 25 секунд. Цяпер гадзіннікі пераводзяць раз у тры-чатыры гады, аднак праз запавольванне вярчэння Зямлі рабіць гэта даводзіцца ўсё часцей.

На ўсіх прыладах, якія маюць знешнюю сінхранізацыю, секунда каардынацыі павінна з’явіцца аўтаматычна. Магчымы збоі кампутарных сістэмаў: летась у спіс ахвяраў лішняй секунды трапіла аперацыйная сістэма Android, а таксама сайты Twitter, Amazon і Netflix, паведамляе 42.tut.by.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі