10 паражэнняў запар: мінскае "Дынама" выйгравала ў "Амура" 3:0, а прайграла 3:4

10 паражэнняў запар: мінскае "Дынама" выйгравала ў "Амура" 3:0, а прайграла 3:4

Мінскае "Дынама" працягнула серыю паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. Іх ужо 10. У панядзелак, 23 снежня, у Хабараўску мінчукі прайгралі "Амуру" — 3:4 (1:0, 2:0, 0:4). Дынамаўцы выйгравалі з лікам 3:0, шайбы на рахунку Франсіса Парэ, Івана Драздова і Марка-Андрэ Граньяні (у Драздова гэта першая шайба ў сезоне, а ў Вячаслава Грэцкага, які аддаў яму перадачу, першае выніковае ачко ў КХЛ). Такую камфортную перавагу ўтрымаць не ўдалося — у трэцім перыядзе за восем хвілін гаспадары пляцоўкі зраўнялі лік, а на 59-й хвіліне закінулі пераможную шайбу.

25 снежня "Дынама" згуляе ў гасцях з "Куньлунем". Беларуская каманда пасля 40 матчаў набрала толькі 28 ачкоў і займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Да зоны плэй-оф вельмі шмат — 18 ачкоў (табліцу можна паглядзець тут).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

10 паражэнняў запар: мінскае "Дынама" выйгравала ў "Амура" 3:0, а прайграла 3:4
@hcdinamoby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі