10 сквераў і паркаў Магілёву зменяць назву

Тапанімічная камісія Магілёву прапанавала магіляўчанам абмеркаваць перайменаванне 10 паркаў і сквераў горада.  Наведнікі сайта www.mycity.by у сваіх каментарах могуць выказаць меркаванні па прапанаваных камісіяй назвах. Напрыклад, сквер на бульвары Леніна плануецца назваць бульварам Дэмбавецкага (Аляксандр Дэмбавецкі быў губернатарам Магілёўскай губерні ў 1872-1893 гг).

Парк імя Горкага камісія прапануе перайменаваць у Замкавы сквер, а набярэжную па праспекце Пушкіна ўздоўж Дняпра — у Траецкую набярэжную. Яшчэ камісія прапанавала магіляўчанам Лютэранскі (вул.Ленінская), Езуіцкі (ля музея этнаграфіі) і Вазнясенскі (ля Акадэміі музыкі) скверы.

У каментарах некаторыя маладыя людзі ўжо выказалі нязгоду з вялікай колькасцю рэлігійных назваў. “Рэальна рэжа слых: Лютэранскі, Езуіцкі, Петрапаўлаўскі і г.д. Нейкі рэлігійны даведнік!” — піша адзін з наведнікаў сайта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі