11 беларусаў увайшлі ў 12-ы пакет санкцый Еўрасаюза

Еўрасаюз

Еўрасаюз / pixabay.com

У праект 12-га пакета санкцый Еўрасаюза за агрэсію Расіі супраць Украіны трапілі 11 беларусаў.

Як даведалася Радыё "Свабода", сярод іх намеснікі старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Алег Мішчанка і Вячаслаў Рассалай, намеснікі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Павел Муравейка і Аляксандр Рахманаў.

Таксама ў спісе старшыня КДК Васіль Герасімаў, чыноўнікі з Мінабароны Валерый Равенка і Сяргей Лагадзюк, начальнікі палігонаў, дзе рыхтавалі мабілізаваных расіян, камандзір 61-й авіябазы ў Баранавічах, якую выкарыстоўвалі для запуску ракет па Украіне, начальнік гомельскага філіяла "Белаэранавігацыі", адказны за прадастаўленне гомельскага аэрапорта для расійскіх самалётаў.

Гаворка ідзе пра візавыя санкцыі і замарозку замежных актываў.

Чакаецца, што галоўным у 12-м пакеце санкцый ЕС будзе забарона гандлю расійскімі дыямэнтамі і звадкаваным газам, а таксама імавернае узмацненне ліміту цэнаў на продаж расійскай нафты.

Абмеркаванне гэтага пакета санкцый адбудзецца ў Бруселі на гэтым тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі