11 кастрычніка курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У сераду, 11 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9719 да 1,9711 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3205 да 2,3308. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4042 беларускага (у аўторак — 3,3965).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 10 красавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9755 да 1,9719 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,3170 да 2,3205.