12 чэрвеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У аўторак, 12 чэрвеня, прайшлі чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў угору пасля ўчорашняга паніжэння — з 1,9972 да 2,0029 беларускага рубля. Курс еўра такса павысіўся — з 2,3562 да 2,3622 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1939 беларускага (у панядзелак — 3,2041).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.