13 раёнаў Беларусі засталіся цалкам без калгасных свіней
Ад пачатку года пагалоўе свіней у калгасах скарацілася на 84 тысячы галоваў.
Па стане на пачатак жніўня ў калгасах Беларусі засталося крыху больш за 3 мільёны 200 тысяч свіней.
Як паведамляе nn.by, зусім не засталося "дзяржаўных" свіней у наступных раёнах: Ганцавіцкі, Жабінкаўскі, Маларыцкі, Віцебскі, Сенненскі, Брагінскі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Кастрычніцкі, Хойніцкі, Бялыніцкі, Крычаўскі.
На Івацэвіччыне яшчэ лічацца жывымі ўсяго 15 свінняў.
У пералічаным спісе шмат рэгіёнаў, дзе былі знойдзеныя праявы афрыканскай чумы. Напрыклад, у калгасах Віцебскага і Сенненскага раёнаў яшчэ год таму было амаль 50 тысяч свіней. Усіх іх давялося забіць.
Фота — caricatura.ru