13 снежня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 13 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае зніжацца — з 2,1091 да 2,1008 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3481 да 2,3470 беларускага рубля. Павялічыўся толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3592 беларускага рубля (у чацвер — 3,3365).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,22%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.