13 студзеня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія прайшлі 13 на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1193 да 2,1128 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,3532 да 2,3503 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4671 беларускага (у пятніца — 3,4603).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.