13:07 Гендырэктар “Трансавіяэкспарта” падаў у адстаўку

Беларускія лётчыкі абстралянага ў Самалі транспартнага самалёта Іл-76 кампаніі “Трансавіяэкспарт” вярнуліся ў Беларусь і праходзяць медкамісію. Тым часам у самой кампаніі адбываюцца кадравыя перастаноўкі. Гендырэктар Алег Рыжыкаў падаў у адстаўку. Як стала вядома з крыніц у авіяцыйнай галіне, Рыжыкаў, які кіраваў кампаніяй больш за дзесяць гадоў, напісаў заяву аб звальненні.

Да пенсіі яму заставалася дапрацаваць крыху больш за паўгода. З заўтрашняга дня, 17 сакавіка, выконваць абавязкі гендырэктара авіякампаніі будзе Георгій Егіазарін - у мінулым, намеснік кіраўніка.

Па яго словах, тое, што адстаўка Рыжыкава супала са здарэннем у Самалі, выпадковасць, паколькі заяву аб сыходзе ён напісаў яшчэ ў сярэдзіне лютага. А падпісана міністрам яна была да 8 сакавіка. Куды і чаму сыйшоў Алег Рыжыкаў пакуль застаецца невядомым.


Паведамляе газета “Салідарнасць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі