14-гадовая беларуска выйграла дзіцячы вакальны конкурс Sanremo Junior
14-гадовая беларуска Ксенія Галецкая стала ўладальніцай Гран-пры прэстыжнага дзіцячага вакальнага конкурсу Sanremo Junior у Італіі. Яна выканала хіт амерыканскага гурта "The Jackson 5".
Галецкая — ураджэнка Гомеля, у апошнія гады жыве ў Мінску. Яна з'яўляецца салісткай сталічнага прадзюсарскага цэнтра "Спамаш".
У Італіі Ксенію Галецкую суправаджала педагог па вакале Таццяна Трухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.