15 лістапада ў Беларусі патаннелі долар і еўра
15 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зменшыўся — з 2,0552 да 2,0478 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,2618 да 2,2576 беларускага рубля. Расійская валюта працягвае даражэць: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2063 беларускага рубля (у чацвер — 3,2013).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,08%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.