15:18 Лукашэнка падоўжыў адпачынак у Чырвонай паляне

Адпачынак прэзідэнта Беларусі і яго світы ў Чырвонай паляне падоўжаны да канца выхадных. Пра гэта паведаміла спявачка Жанет. Па яе словах паездку працягнулі да надзелі або панядзелка. Раней планавалася, што Аляксандр Лукашэнка вернецца ў Мінск сёння, 16 сакавіка.

Нагадаем, прэзідэнт нашай краіны прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці беларускага гарналыжнага спартова-аздараўленчага комплекса ў Чырвонай Паляне 10 сакавіка. У дэлегацыю, што суправаджае яго, увайшлі каля пяцідзесяці чалавек - чыноўнікі, спартоўцы, артысты.

Госцяў курорта забаўляюць артысты Ірына Дарафеева, Жанет, Шыр, Алешка, Дзмітры Сяргееў, Воля Змуршчык і Дзмітры Крэндзель.


Паведамляе газета “Салідарнасць”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі