15:24 “Гарызонт” і “Віцязь” могуць аб’яднацца

Днямі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўваліся перспектывы развіцця прадпрыемстваў тэлевізійнай галіны. На ім прэзідэнт агучыў, што лічыць мэтазгодным вывучыць ідэю стварэння вытворчага аб'яднання па выпуску бытавой тэхнікі.

Калі будзе даказана, што аб'яднанне — эфектыўны праект, у яго ўвойдуць “Гарызонт” і “Віцязь”. Гэта дазволіць спыніць канкурэнцыю паміж двума вытворцамі тэлевізараў на рынку Беларусі.

Цяпер у гэтых прадпрыемстваў свае сеткі продажаў, але ў перспектыве можа быць створана аб'яднаная гандлёвая сетка, якая будзе прадаваць як у нас, так і за мяжой, абодва тэлебрэнды.

Аднак, міністр прамысловасці Анатоль Русецкі адзначыў, што для "Гарызонту" і "Віцязя" распрацаваныя бізнэс-планы, разлічаныя да 2010 года.

Паводле матэрыялаў газеты “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі