16 чэрвеня ў Беларусі прагназуюць невялікія дажджы
У чацвер, 16 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень чакаецца 19-24 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.