16 лютага пачнецца суд над Раманам Пратасевічам
Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік / spring96.org
16 лютага ў 11:00 у Мінскім абласным судзе пачанецца разгляд справы стваральнікаў праекта Nexta Раманам Пратасевічам, Сцяпанам Пуцілам і Янам Рудзікам. Прычым Пуцілу і Рудзіка будуць судзіць завочна — яны не ў Беларусі.
Працэс будзе весці суддзя Вячаслаў Тулейка, які ўдзельнічаў у шэрагу палітычных судоў, у тым ліку па "справе БелаПАН".
Пратасевіча і расіянку Сафію Сапега затрымалі пасля прымусовай пасадкі ў Мінску 23 траўня 2021 года самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Сапега ўжо асуджаная на 6 гадоў.
Паведамлялася, што пасля гэтага Пратасевіч пайшоў на супрацу з беларускімі ўладамі, стаў удзельнічаць у іх праектах. Тым не менш яго імя не знікла са "спісу тэрарыстаў", які вядзе КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.