17 снежня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

17 снежня ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

17 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1051 да 2,1037 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,3467 да 2,3440 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3629 беларускага рубля (у панядзелак — 3,3548).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,07%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі