18-гадовага гродзенца судзяць за ўдзел у пратэстах трохгадовай даўніны

Арцём Янкоўскі

Арцём Янкоўскі / сацсеткі

17 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся суд над 18-гадовым Арцёмам Янкоўскім. Як пішуць праваабаронцы, хлопца вінавацяць паводле ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Пасля затрымання сілавікі апублікавалі відэа, на якім Арцём кажа, быццам у 2020 годзе ён прапаноўваў закідваць міліцыянтаў "кактэйлямі Молатава" і дасылаў сябрам інструкцыю па іх вырабе. Справу разглядае суддзя Віталь Лабоцкі.

Падчас масавых пратэстаў 2020-га Арцёму было толькі 15 гадоў. Затрымалі яго сёлета 13 жніўня, праз некалдькі месяцаў пасля паўналецця — спярша паводле адміністрацыйнага абвінавачання (арт. 19.11 КаАП — "распаўсюд экстрэмісцкай дзейнасці"). Потым на гродзенца пачалі крымінальную справу. Цяпер яму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

2 лістапада КДБ унёс Янкоўскага ў "тэрарыстычны спіс". Гэта адбылося яшчэ да пачатку суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі