18 лютага ў Беларусі долар зноў перайшоў мяжу ў 2,2 рубля

18 лютага ў Беларусі долар зноў перайшоў мяжу ў 2,2 рубля

18 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША вырас — з 2,1944 да 2,2030 беларускага рубля. Такім чынам, долар зноў перавысіў мяжу ў 2,2 рубля. Павялічыўся і курс еўра — з 2,3778 да 2,3858 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4542 беларускага (у панядзелак — 3,4670).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі