18:13 Застрэлілі студэнтку Мазырскага ўніверсітэта
Студэнтку Мазырскага ўніверсітэта застрэлілі ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці. Цела 23-гадовай дзяўчыны было знойдзена 8 лютага ў падвале аднаго з дамоў. У сувязі з забойствам міліцыя арыштавала 22-гадовага мясцовага жыхара. Падчас ператрусу ў яго знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы.
Паводле папярэдніх звестак, маладыя людзі распівалі ў падвале спіртныя напоі. Паміж імі ўзнікла сварка. Каб даказаць, што мае рацыю, хлопец скарыстаў абрэз.
Паводле папярэдніх звестак, маладыя людзі распівалі ў падвале спіртныя напоі. Паміж імі ўзнікла сварка. Каб даказаць, што мае рацыю, хлопец скарыстаў абрэз.