19 ліпеня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і да +24
У аўторак, 19 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 9-15 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць 19-24 цяпла. Па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +26.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.