19:17 Школьнікаў будуць рыхтаваць да сямейнага жыцця
Міністэрства адукацыі плануе ў 2010 годзе пачаць рэалізацыю праграмы па падрыхтоўцы школьнікаў да сямейнага жыцця. Пра гэта паведаміла вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы Людміла Смагіна. На яе думку, у Беларусі назіраецца "крызіс сям'і", які можна пераадолець шляхам выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення ў сферы сямейных адносінаў.
Спецыялісты міністэрства распрацавалі адукацыйна-выхаваўчую праграму па этыцы і псіхалогіі сямейных адносінаў для агульнаадукацыйнай школы.
У межах яе першай часткі ў школьны план будзе ўнесены шэраг пазаўрочных спецыяльных семінараў і спецкурсаў, тэматыка якіх закранае пытанні выбару сямейных абавязкаў, бюджэту, канфліктаў у сям'і і іншыя аспекты сямейнага жыцця.
Праблемы сэксуальнага выхавання падлеткаў таксама будуць асвятляцца.