19:40 Ізраіль: мір з Сірыяй магчымы, але…
Ізраіль гатовы заключыць мір з Сірыяй, але толькі ў
абмен на спыненне супрацоўніцтва з тэрарыстамі. Такую заяву зрабіў прэм’ер Ізраіля Эхуд Альмэрт.
Сірыйска-ізраільскія мірныя перамовы былі спыненыя ў 2000м годзе. Дамаск тады запатрабаваў, каб Ізраіль адвёў войскі да мяжы, якая існавала да вайны 1967 года.
Тэль-Авіў выражае згоду сысці са спрэчнай тэрыторыі за выключэннем вузкай палоскі ля Галанскіх высотаў.
Пры гэтым ён настойвае, што ў першую чаргу павінны быць вырашаныя пытанні бяспекі.