20 лістапада ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

20 лістапада ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

20 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША працягвае павялічвацца — з 2,0457 да 2,0476 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,2646 да 2,2667 беларускага рубля. Толькі расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2008 беларускага рубля (у аўторак — 3,2080).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі