20 лютага Беларусь наведае дэлегацыя Еўрапарламента

Узначаліць яе брытанец Крыстафер Бізлі. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі дэпутат з Літвы Лайма Андрык'ене, якая выступіла ініцыятарам візіту, іспанец Хасе Хаўер Помес Руіс і польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Еўрапарламента.
Як паведамілі ў офісе Пратасевіча, падчас візіту запланаваны шэраг сустрэч еўрапарламентарыяў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітычных партый, незалежных СМІ, дыпкорпуса.

Сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым дагэтуль не пацверджаны беларускім бокам.

Вечарам 20 лютага дэпутаты Еўрапарламента плануюць сустрэцца з журналістамі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі