2007 год у Беларусі абвешчаны Годам дзіцяці

2007 год у нашай краіне абвешчаны Годам дзіцяці. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 1 лютага. Як падкрэслілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, сёлета будзе працягнутая праца па ўзмацненні сацыяльнай падтрымкі сям'і, якая была пачатая летась у сувязі з правядзеннем Года маці.

Аб'яўленне Года дзіцяці, на думку Аляксандра Лукашэнкі, будзе спрыяць стварэнню спрыяльных сацыяльна-эканамічных умоў для павышэння нараджальнасці і ўмацавання сям'і, выхавання інтэлектуальнага і фізічна развітага маладога пакалення грамадзян Беларусі.

Інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі