21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем парламенту і народу

21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць з пасланнем парламенту і народу

У пятніцу, 21 красавіка, на сумесным пасяджэнні ніжняй і верхняй палат Нацыянальнага сходу адбудзецца выступ Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем парламенту і народу. 

Традыцыйна акрамя дэпутатаў пры гэтым прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы, чальцы ўраду, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, дыпламаты і журналісты.

Звычайна ў сваім звароце кіраўнік дзяржавы агучвае планы на бліжэйшую перспектыву.

Пачатак мерапрыемства прызначаны на 10.00. Трансляцыя выступу будзе весціся на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі