21 лютага будзе пераважна без ападкаў і да +9
У пятніцу, 21 лютага, уначы будзе пераменная воблачнасць, а ўдзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі днём па захадзе чакаюцца мокры снег і дождж. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы слабы да ўмеранага, удзень месцамі парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -3 да +3, удзень чакаецца 3-9 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.