21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388

21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388
21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388

У чацвер, 21 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас аж на 1103 рублі і складае 21 564, курс еўра падскочыў адразу на 1388 і складае 23 779 рублёў. Расійскі рубель вырас з 256,97 да 260,24 беларускага.

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют аслабеў на 3,96%. З пачатку года беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 10,51%, да долара ЗША — на 16,13%, да еўра — на 17,14%. Нагадаем, у рэспубліканскім бюджэце на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара 18 700 рублёў.

Нагадаем, у сераду, 20 студзеня, курс долара вырас на 49 рублёў і складаў 20 461, курс еўра падскочыў на 210 рублёў — да 22 391, расійскі рубель знізіўся з 259,83 да 256,97 беларускага.

21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388
21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388
21 студзеня курс долара вырас на 1103 рублі, курс еўра — на 1388

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі