Забойца Юліі Саламацінай і яго маці цалкам прызналі сваю віну (онлайн)

Абвінавачаны у забойстве Саламацінай адміністраваў суполку раварыстаў

У чацвер, 22 студзеня, суд Фрунзенскага раёна Мінска пачаў разгляд гучнай справы аб жорсткім забойстве 18-гадовай Юліі Саламацінай.

Сын і яго маці прызналі сваю віну, яны знаходзяцца пад вартай. Дарэчы, да затрымання летам 2014-га яны нейкі час хаваліся ў лясах Віцебскай і Мінскай абласцей. Вядома, што маладога чалавека абвінавачваюць не толькі ў забойстве, але і ў пашкоджанні афіцыйных дакументаў (яму пагражае да 15 гадоў зняволення), маці — у перахоўванні асобы, якая ўчыніла цяжкае злачынства.

Мяркуецца, што справу будуць разглядаць каля 2 тыдняў.

Суд пачаўся са спазненнем на 30 хвілін. У зале знаходзіцца каля 10 журналістаў, родныя загінулай, яе маці. Абвінавачаны ў забойстве Павел Цыняўскі і яго маці Галіна сядзяць у клетцы. Стала вядома, што сёння не будуць дапытваць сведкаў. Цыняўскія цалкам прызналі сваю віну. Абвінавачаны адмовіўся даваць паказанні, таму будуць зачытваць паказанні, дадзеныя ім падчас следства.

Павел Цыняўскі расказаў, як забіў. Пазнаёміліся праз сацсетку Укантакце. Пасля таго, як разыйшоўся з былой дзяўчынай пачаў перапісвацца з Юляй. Спачатку два тыдні перапісваліся, потым пачалі размаўляць па тэлефоне. У той дзень паклікаў дзяўчыну ў госці першы раз. Калі дзяўчына прыехала хлопец быў моцна пьяны.

"Мы размаўлялі на кухні. Потым пайшлі ў пакой. Я быў ужо вельмі пьяны. Раптам яна ненаўмысна наступіла на кошку. Я раззлаваўся і ударыў яе рукой у плячо. Яна ўпала і стукнулася скроняй аб стол. Устала выпрамілася і закрычала. Потым яна ўпала і пачала біцца ў канвульсіях. Я спужаўся. Калі Юля адубела я патэлефанаваў маці і сказаў прыехаць. Не расказаў, што адбылося, толькі папрасіў прыехаць".

Сляды замятаць сталі, каб пазбегнуць адказнасці. Расчляняць цела пачаў яшчэ да прыезду маці. Кажа, што калі маці прыехала, то заплакала. І ён сам угаварыў яе дапамагчы.

Як расчляняў не памятае. Быў ужо цвярозы, але мае правалы ў памяці.

У паказаннях Цыняўскі распавядае падрабязнасці таго, як яны “замяталі” сляды:

Цела разрубілі на дробныя кавалкі. Палілі ў лесе ўсю ноч з дапамогай дроваў, знойдзеных там. Пасля засталіся толькі косці, якія ён разрубіў на дробныя кавалкі і закапаў у пакеце ў лесе. Потым выносілі і палілі рэчы Юлі, акрываўленыя шпалеры і мэблю.

Потым паехаў на Ждановічы, дзе зламаў і выкінуў тэлефон Юлі. Разам з маці паехалі электрычкай у бок Маладзечна. Выйшлі на нейкай станцыі і начавалі некалькі дзён у лесе. Маці чытала Біблію. Потым вырашылі паехаць у Бягомль, каб развітацца з бабуляй і цёткай. Там патэлефанаваў ён участковаму і здаўся.

Пракурор зачытвае іншы том справы. Там паказанні абвінавачанага іншыя. Ён распавядае, што прапанаваў дзяўчыне заняцца аральным сексам, а калі яна адмовіла, то ўдарыў. Потым быў вельмі п’яны і памятае, як душыў. Далей паказанні такія ж.

Падазраваны распавядае, што ў вечар перад забойствам купіў 3 бутэлькі гарэлкі. Колькі выпіў не памятае, але дакладна больш за пляшку.

Пракурор працягвае зачытваць паказанні з матэрыялаў справы. У новых паказаннях факты зноў адрозніваюцца. Абвінавачаны сцвярджае, што не памятае, за што забіў дзяўчыну. Памятае, што прапанаваў аральны сэкс, дзяўчына адмовіла і ён яе ўдарыў нажом па руцэ. На кухні яны разам перабінтавалі парэзаную руку і пайшлі ў пакой выпіваць далей. Далей у абвінавачанага правал у памяці, памятае толькі як душыў рамянём. Пасля ён адключыўся і прачнуўся ўжо раніцай побач з трупам. Тады патэлефанаваў маці і папрасіў прыехаць.

Да 14.00 аб'яўлены перапынак.

***


14.00 Аднавіўся працэс па забойстве Юліі Саламацінай

Суд па справе забойства 18-гадовай Юліі Саламацінай аднавіўся пасля перапынку а 14-й гадзіне. Згодна з агучанымі матэрыяламі справы, абвінавачаны Павел Цыняўскі ў вечар забойства бачыў Юлію Саламаціну першы раз. Да гэтага яны не сустракаліся, толькі размаўлялі ў чаце. Размаўлялі пра розныя рэчы, у тым ліку на інтымныя тэмы, пра сэкс.

Цікавая дэталь — працэс вядзе суддзя Жукоўская. Яна ў свой час судзіла Някляева, Дзмітрыева, Палажанку ды іншых фігурантаў справы Плошчы-2010.

Суд пачаўся са спазненнем на 30 хвілін. У зале знаходзіцца каля 10 журналістаў, родныя загінулай, яе маці. Абвінавачаны ў забойстве Павел Цыняўскі і яго маці Галіна сядзяць у клетцы. Стала вядома, што сёння не будуць дапытваць сведкаў. Цыняўскія цалкам прызналі сваю віну.

14.50 Суддзя чытае матэрыялы справы. Там ёсць тлумачэнні наконт рашэння расчляніць труп: "Я падумаў, што калі няма трупа, не будзе справы і мяне не асудзяць".

У паказаннях таксама гаворыцца, што пасля забойства абвінавачаны спрабаваў парэзаць вены нажом, але гэта не дазволіла зрабіць маці.

Маці Юліі Саламацінай, якая слухае гэта, расплакалася. Яе суцяшае адвакат.

***

Суседзі абвінавачанага распавядалі пад час следзтва, што чулі крыкі.

У паказаннях суседкі Жураўлёвай гаворыцца, што у вечар забойства чула жаночыя крыкі з кватэры абвінавачанага. Тое ж гаворыць яшчэ адзін сусед.

***

У пратаколах допытаў ёсць прабачэнні перад роднымі Юліі Саламацінай. Суддзя скончыла чытаць матэрыялы справы. Цяпер пачынаецца прагляд відэазапісаў допытаў абвінавачанага.

***

Нагадаем, ураджэнка Смалявіцкага раёна Юлія Саламаціна жыла і працавала ў сталіцы, збіралася паступаць ва ўніверсітэт. 18 ліпеня мінулага года яна паехала на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёмілася ў сацсетках, і знікла. Як было высветлена, 26-гадовы мінчук падчас сваркі задушыў дзяўчыну рамянём. З дапамогай маці ён схаваў яе цела ў лесе ў рысе горада. Падчас агляду кватэры абвінавачанага былі знойдзеныя рэчавыя доказы ўчыненага злачынства.

Фота — Еўрарадыё, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі