⅔ беларусаў: у найбліжэйшы месяц сітуацыя з каранавірусам пагоршыцца

 У Беларусі звыклае жыццё працягваецца / Reuters
 У Беларусі звыклае жыццё працягваецца / Reuters

Кампанія SATIO задала тысячы жыхароў Беларусі з усіх рэгіёнаў пытанні пра каранавірус. Чаго больш за ўсё баяцца беларусы? Якія захады робяць? Чаго чакаюць ад уладаў? Вось што адказалі беларусы.

Галоўная апаска — калапс сістэмы аховы здароўя

Большасць (62%) апытаных упэўненыя, што сітуацыя за найбліжэйшы месяц толькі пагоршыцца. Гэта ў асноўным людзі з вышэйшай адукацыяй, мінчукі і тыя, хто зарабляе ад 700 рублёў. Пазітыўна настроены 17%. Аптымісты — часцей за ўсё жыхары невялікіх населеных пунктаў і беларусы з сярэдняй адукацыяй.

Больш за ўсё жыхары краіны асцерагаюцца калапсу сістэмы аховы здароўя, а менавіта — што дактары не змогуць дапамагчы кожнаму захварэламу. У ліку трывожных наступстваў — зніжэнне заробкаў і дэфіцыт лекаў.

Кожны трэці лічыць, што навакольныя недаацэньваюць пагрозу. Тыя 13%, хто лічыць, што яна пераацэненая, — у асноўным маладыя людзі.

Кожны другі ўжо адчуў зніжэнне даходу

У 45% апытаных беларусаў за апошнія некалькі тыдняў скараціўся даход. Яны мяркуюць, што заробак працягне зніжацца. Вастрэй адчуваюць змены грамадзяне з нізкім даходам, студэнты і занятыя няпоўны працоўны дзень.

⅔ белорусов: в ближайший месяц ситуация с коронавирусом ухудшится
SATIO

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, беларусы настроены эканоміць. У асноўным на наведванні кінатэатраў, рэстаранаў, салонаў прыгажосці, куплі мэблі, касметыкі, адзення. Рост попыту назіраецца на прадукты харчавання, медыцынскія тавары і паслугі, сродкі асабістай гігіены, інтэрнэт і сувязь.

Жанчыны прымаюць меры прафілактыкі часцей, чым мужчыны

Статыстыка паказвае, што беларускі прымаюць меры засцярогі ў сувязі з пандэміяй часцей, чым беларусы. 72% апытаных жанчын сталі часцей мыць рукі (супраць 61% мужчын), 55% — перасталі наведваць грамадскія месцы (супраць 40%), 30% — пачалі радзей карыстацца грамадскім транспартам (супраць 23%). Таксама адрозніваюцца звесткі і па ўзроўні адукацыі: людзі, якія скончылі інстытут, успрымаюць пагрозу каранавіруса больш сур'ёзна і прымаюць больш прафілактычных мер, чым беларусы з сярэдняй адукацыяй. 

Што да самаізаляцыі, то на прыватных прадпрыемствах (10%) персанал нашмат часцей пераводзяць на аддаленую работу, чым на дзяржаўных (2%). Пры гэтым аддаленая работа ў асноўным закранула мінчукоў. У малых населеных пунктах жыццё асабліва не змянілася — 40% апытаных не заўважылі перамен.

⅔ белорусов: в ближайший месяц ситуация с коронавирусом ухудшится
SATIO

Пажылыя грамадзяне — у групе рызыкі па COVID-19. Беларускія пенсіянеры, згодна з вынікамі сацапытання, паставіліся да пандэміі сур'ёзна. Абсалютная большасць грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, сталі часцей мыць рукі, радзей карыстацца грамадскім транспартам і хадзіць у краму.

Забарона масавых мерапрыемстваў і каранцін у навучальных установах

У беларусаў таксама пацікавіліся, якія захады з боку ўлады яны лічаць неабходнымі ў сённяшняй сітуацыі. 70% выступаюць за забарону масавых мерапрыемстваў. На другім месцы — каранцін у навучальных установах. Таксама палова апытаных хоча, каб працадаўцы перавялі на аддаленую работу ўсіх, каго магчыма. Увядзенне каменданцкай гадзіны падтрымлівае 19%. Людзі з вышэйшай адукацыяй часцей за іншых лічаць неабходнымі абмежавальныя меры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі