23 лютага і 8 сакавіка не будуць Днямі цвярозасці
Аб'яўляць найбліжэйшыя святы днямі цвярозасці ў Мінску не плануецца. Пра гэта БелаПАН паведаміў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Вядзецца пра Дні абаронцаў Айчыны (23 лютага), Дні беларускай міліцыі (4 сакавіка) і Дні жанчын (8 сакавіка).
Ластоўскі паведаміў, што 25 лютага завяршаюцца мерапрыемствы ў межах кампаніі "ДабраБыт", якая праводзіцца цягам месяца па ініцыятыве МУС і скіравана на прафілактыку асацыяльных паводзінаў грамадзян у сямейна-побытавай сферы. Нагадаем, 14 лютага, Свята закаханых, у Мінску было аб'яўлена днём цвярозасці. У гэты дзень у сталіцы быў забаронены продаж любых спіртных напояў, у тым ліку слабаалкагольных і піва.
У кастрычніку 2008 года ГУУС Мінгарвыканкама праводзіла 10-дзённую акцыю "Мінск — тэрыторыя цвярозасці". У апошні дзень яе правядзення, 16 кастрычніка, у сталіцы было забаронена з 14.00 прадаваць моцныя алкагольныя напоі.
Дні цвярозасці арганізоўваюць і ў іншых рэгіёнах Беларусі. У Гомелі такія акцыі вырашана праводзіць штоквартальна.