24 снежня ў Беларусі зноў патаннелі долар і еўра

24 снежня ў Беларусі зноў патаннелі долар і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 24 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,0977 да 2,0962 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3236 да 2,3227 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3733 беларускага рубля (у панядзелак — 3,3692).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі