25 гадоў таму адбылася трагедыя на Нямізе

Метро на Нямізе

Метро на Нямізе / Еўрарадыё

Сёння спаўняецца 25 гадоў з часу трагедыі на Нямізе — адной з самых страшных у найноўшай гісторыі Беларусі.

У нядзелю 30 траўня 1999 года радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе. А цыгарэтная кампанія "Магна" праводзіла рэкламную акцыю, у рамках якой налівалі дармавое піва. Свята каля Палаца спорту аздабляў выступ папулярнага поп-гурта "Манга-манга".

Нечакана наляцела хмара, пайшоў моцны дождж з градам. Людзі пабеглі ў бок падземнага пераходу на Нямізе. Утварылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі, у тым ліку два міліцыянты. Большасць загінулых склалі маладыя дзяўчаты (42 з 53 ахвяраў), якія былі сціснутыя ў натоўпе і проста не маглі ўздыхнуць.

250 чалавек атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі