25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі

25 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі

25 сакавіка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца неафіцыйнае свята Дзень Волі

У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — першай нацыянальнай беларускай дзяржавы. Дарэчы, сама БНР была абвешчаная яшчэ 9 сакавіка 1918-га.

Дзень Волі не адзначаўся публічна ў савецкі час, але ў першай палове 1990-х набыў паўафіцыйны статус: ладзіліся не толькі мітынгі, але і святкаванні ў Оперным тэатры, філармоніі. 

Пры Лукашэнку свята зноў набыло прыкметы "апазіцыйнасці". Вялікія мітынг і канцэрт былі дазволеныя ў цэнтры Мінска каля Опернага тэатра толькі ў 2018-м — на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі