25 жніўня — угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларусі

25 жніўня 1991 года Вярхоўны савет Беларусі надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага акту. Гэта адбылося пасля таго, як у Маскве праваліўся путч "ГКЧП".

25 жніўня на плошчы Леніна ў Цэнтры Мінска адбыўся шматтысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі разагнаць камуністычную партыю. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР прынялі яшчэ 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную моц яна набыла толькі ў жніўні 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай.  

Пасяджэнне Вярхоўнага Савета праходзіла пад бела-чырвона-белым сцягам, які ўнеслі ў залу сябры БНФ на чале з Зянонам Пазняком. Дарэчы, дзяржаўнымі сімваламі Беларусі гістарычны сцяг і герб "Пагоня" былі зацверджаныя толькі праз месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі