26 красавіка на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы
26 красавіка ў Беларусі будзе дажджлівым / pixabay.com
У сераду, 26 красавіка, у Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Удзень будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, месцамі па захадзе — моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла. Удзень прагназуецца ад +8 па захадзе да +21 па ўсходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.