27 беларусаў летась не атрымалі ВНЖ у Польшчы праз пагрозу нацыянальнай бяспецы
Польшча, ілюстрацыйнае фота
Летась у Польшчы 27 грамадзян Беларусі не атрымалі від на жыхарства ў сувязі з пытаннямі дзяржаўнай бяспекі. Такую ж адмову атрымалі яшчэ 535 грамадзян іншых краін. Такія лічбы паведамляе Hrodna.life са спасылкай на прэс-сакратара ўпраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка.
Для Беларусі самай рэзананснай стала справа Паўла Юшкевіча, які жыве ў Польшчы з 2008 года. Яму анулявалі від на жыхарства, бо 11 гадоў таму спецслужбы палічылі, што ён уяўляе небяспеку для Польшчы.
Ва ўпраўленні па справах замежнікаў не паведамілі, колькі беларусаў дэпартавалі пасля пазбаўлення віду на жыхарства: дэпартацыяй займаюцца памежнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.