27 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

27 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Па выніках таргоў, якія прайшлі 27 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,1130 да 2,1201 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,3339 да 2,3390 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3982 беларускага (у пятніцу — 3,4178).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют вырас на 0,15%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі