28 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

28 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля

Па выніках таргоў, якія прайшлі 28 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША працягвае рост — з 2,0453 да 2,0471 беларускага рубля. Курс еўра падае — з 2,2730 да 2,2700 беларускага рубля. Падаражэла расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2070 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1964).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,19%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі