28 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 28 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,1201 да 2,1283 беларускага рубля. Курс еўра таксама працягвае павялічвацца — з 2,3390 да 2,3454 беларускага рубля. Працягвае зніжацца толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3865 беларускага (у панядзелак — 3,3982).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.